З-за штормавага ветру самалёт з Менска не змог прызямліцца ў Калінінградзе
З-за штормавага ветру самалёт з Менска не змог прызямліцца ў аэрапорце Храброва ў Калінінградзе.
Вецер, хуткасць якога пры парывах сягае 26 метраў у секунду, 24 кастрычніка стаў прычынай затрымак прылёту і вылету самалётаў у калінінградскім міжнародным аэрапорце Храброва, паведамляе ТАСС. У ліку адмененых — авіярэйс з Менска. „Лайнер з Менска развярнуўся назад”, — паведамляе агенцтва.
Сайт Нацыянальнага аэрапорта Менск паведамляе аб адмене рэйса „Белавія” з Менска ў 11.10.
Штармавое папярэджанне на тэрыторыі Калінінградскай вобласці РФ было абвешчана 23 кастрычніка. Паводле метэапрагнозу, парывы ветру да 26 м/с захаваюцца на працягу ўсяго сённяшняга дня. БелаПАН
