З-за спякоты ў цэнтры Гомеля парушылася электразабеспячэнне
З-за спякоты ў цэнтры Гомеля ў другой палове дня 13 ліпеня парушылася электразабеспячэнне, паведаміла прадпрыемства „Гомельэнерга”.
„У 16.29 у зоне электразабеспячэння падстанцыі „Усходняя” 110 кВ у Гомелі адключаліся 5 кабельных ліній 10 кВ. Часткова парушанае электразабеспячэнне цэнтральнай часткі горада Гомеля. У гэты час брыгады выконваюць работы па аднаўленні электразабеспячэння спажыўцоў, праца адной кабельнай лініі ўжо адноўленая. Паводле папярэдняй інфармацыі, прычынай адключэння стала павышаная тэмпература вонкавага паветра. Інфармацыя пра ход аднаўлення электразабеспячэння будзе дадзеная пазней”, — гаворыцца ў паведамленні.