З завода „АйПауэр” хочуць спагнаць 6 мільёнаў рублёў



Cпагнаць сродкі ў памеры амаль 6-ці мільёнаў рублёў з рахунку завода „АйПауэр” плануюць у Берасці мясцовыя выканаўчыя ўлады. З такой заявай выступіў старшыня Берасцейскага гарадскога выканаўчага камітэта Аляксандр Рагачук.

„Ён перакананы, што перспектывы запуску шкоднай вытворчасці даволі туманныя”, – распавёў праваабаронца Раман Кісляк:

– Была заява з боку старшыні Берасцейскага гарвыканкама Аляксандра Рагачука, а таксама з боку старшыні Берасцейскага аблвыканкама Анатоля Ліса. Пакуль кампанія не ліквідуе сваю запазычанасць па рашэнні суда, пра вяртанне сродкаў у інавацыйны фонд Берасцейскай вобласці, да гэтага моманту не будзе адмяняцца распараджэнне пра прыпыненне будаўніцтва. 

Раман Кісляк чакае ад выканаўчых уладаў не проста заяваў, а канкрэтных дзеянняў. — Але паглядзім, як будзе на практыцы, падагульніў эксперт у галіне права.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце