За 15 гадоў у Расеі забіта больш за 350 журналістаў
Расейская журналістка Святлана Свістунова прадставіла свой дакументальны фільм пра забойствы журналістаў у Дагестане. Паказ фільма адбыўся на семінары ў Бруселі пад назвай „Сітуацыя медыя ў краінах Усходняга партнёрства і Расеі”.
„Фільм расказвае пра дагестанскую журналістку і спробу пераадолець беспакаранасць, якая суправаджае падобныя злачынствы”, – кажа аўтарка:
– Цяпер увогуле ў Расеі ёсць такая вельмі сумная статыстыка, што за апошнія 15 гадоў у Расеі было забіта больш за 350 журналістаў пры розных абставінах. Маецца на ўвазе гібель журналістаў падчас выканання свайго прафесійнага абавязку, уключаючы вайсковыя дзеянні. Але калі журналістаў забіваюць менавіта за тое, што яны пішуць – за іх пазіцыю, гэта канешне выпадкі, якія заўсёды агаломшваюць да глыбіні душы.
„Забітыя ў Дагестане журналісты, а сярод іх былі і даволі маладыя, сапраўды хацелі змяніць свет да лепшага”, – працягвае Святлана Свістунова. На жаль, вінаватыя ў здзяйсненні каля дзясятка падобных злачынстваў дагэтуль не знойдзеныя.
[youtube id=”_7Ft-rpSTd4″]
„Журналісты пад прыцэлам” (2014)
[youtube id=”TYB3XgDUi_U”]
„Слова і куля” (2013)
Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя