За 2015 год Мінінфарм папярэдзіла 36 СМІ
У 2015 годзе Міністэрства інфармацыі вынесла СМІ 36 папярэджанняў, паведаміла прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў са спасылкай на ліст, які ведамства даслала ў адказ на адпаведны зварот.
Акрамя таго, 41 раз прымалася рашэнне аб абмежаванні доступу да інфармацыйных рэсурсаў або іх састаўных частак. Рашэнні аб прыпыненні дзейнасці СМІ ў мінулым годзе не прымаліся, паведамляе БелаПАН.
Мінінфарм падкрэслівае, што ў яго няма паўнамоцтваў спыняць дзейнасць СМІ.