За 2021 год па палітычных справах у Беларусі асудзілі 1285 чалавек



За 2021 год па палітычных справах асудзілі 1285 чалавек, у суме блізка да 2000 гадоў турмы і амаль 700 гады «хіміі». Такія лічбы называе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Праваабаронцы прыйшлі да высновы, што «ўлады сталі выкарыстоўваць крымінальны пераслед у якасьці асноўнага інструменту абмежавання грамадзянаў у іх праве на свабоднае выказванне меркавання, на свабоду мірных сходаў і на ўдзел у вядзенні дзяржаўных спраў з дапамогай канкурэнтных выбараў».

Больш за ўсё асуджаных у палітычных крымінальных справах зафіксавана ў Менску (388) і Берасьцейскай вобласці (351).

Сярод асуджаных – 9 няпоўнагадовых.

Самыя рэпрэсіўныя суддзі Беларусі за мінулы год выявіліся ў Берасці: на першым месцы Яўген Брэган (не менш 38 палітычных выракаў), за ім Вера Філонік (не менш 36), Аляксандр Семянчук (не менш 33), Іна Клышпач (не менш 27). На пятай пазіцыі Дзмітрый Карсюк з Менску, які асудзіў як мінімум 25 чалавек.

Беларускае Радыё Рацыя