За абразу амапаўца сланімчанка атрымала год “хіміі” і штраф
У судзе Слонімскага раёна адбыўся суд над сланімчанкай Кацярынай Салевіч, якая абвінавачвалася ў тым, што яна летась 25 жніўня наўмысна і публічна абразіла прадстаўніка ўлады старшага сяржанта міліцыі АМАП ГУУС Мінгарвыканкама Сяргея Асколкава.
Жанчыну суддзя Аляксандр Ярмолік абвінаваціў у абразе амапаўца. А абраза заключалася ў тым, што жанчына рэпостнула фотаздымак і размясціла тэкст абразлівага зместу, які прыніжае гонар і годнасць Асколкава.
У выніку суддзя Аляксандр Ярмолік прызнаў Кацярыну Салевіч вінаватай і прызначыў год “хіміі”, 1000 рублёў кампенсацыі за маральную шкоду, а таксама абавязаў выплаціць 87 рублёў штрафу дзяржпошліны, канфіскаваў у даход дзяржавы яе мабільны тэлефон.
Беларускае Радыё Рацыя
