За акцыі пратэсту напярэдадні рэпрэсавана не менш за 13 чалавек



Не менш чатырох чалавек у Менску напярэдадні асудзілі на 15 сутак у сувязі з пратэставай актыўнасцю, паведамляе пазбаўлены дзяржаўнай рэгістрацыі праваабарончы цэнтр „Вясна”. Усе яны прызнаныя вінаватымі ў парушэнні парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў (арт. 23.34 адміністрацыйнага кодэкса). Таксама вядома пра восем выпадках вынясення штрафаў па гэтым артыкуле і адным – за непадпарадкаванне патрабаванням службовай асобы (артыкул 23.4). Агульная сума штрафаў па вынесеных рашэннях склала 7.540 рублёў.

Напярэдадні былі затрыманы не менш за 16 чалавек, у тым ліку 15 жанчын, паведамляе валанцёрскі телеграм-канал «Спісы затрыманых». Раніцай на станцыі Менск-Паўночны (у маладзечанскім кірунку) была затрыманая група жанчын, якія чыталі кнігі на беларускай мове.

Беларускае Радыё Рацыя