Па актывіста Паўла Вінаградава прыйшлі міліцыянты
Па Паўла Вінаградава прыйшлі міліцыянты, супрацоўнікі міліцыі хочуць затрымаць былога палітвязня.
Пра гэта Павел Вінаградаў напісаў у сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».
«Прыйшлі мянты. Хочуць, каб дзверы адчыніў. А мне не хочацца. Дамовіліся, што роўна праз 2 гадзіны выйду самастойна. Пайду з рэчамі, само сабой. Бывай, дарагі ФБ! Убачымся праз пару тыдняў», – паведаміў ён.
Павел Вінаградаў – былы палітвязень, адбываў тэрмін за падзеі Плошчы 19 снежня 2010 года, пасля вызвалення з турмы, дзе правёў больш за 8 месяцаў, грамадскай дзейнасці не спыніў, а колькасць адміністрацыйнага арышту за праведзеныя акцыі налічвае ўжо больш за 100 сутак.
Фота Аляксандры Дынько
