За апошнія 11 дзён Белгідрамет выпусціў 11 штормавых папярэджанняў
Чарговае штормавае папярэджанне выпусціў Белгідрамет.
22 ліпеня ноччу па ўсходняй палове краіны, днём на большай частцы тэрыторыі чакаюцца навальніцы. Па ўсходзе пры навальніцах у асобных раёнах моцныя дажджы, у дзённыя гадзіны град і шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с.
У дзённы час у Менску чакаецца навальніца, пры навальніцы парывы ветру да 14 м/с.
З 12 ліпеня Белгідрамет штодня выпускае штормавыя папярэджанні аб ліўнях, навальніцах, градзе і парывістым ветры.
Мінулай ноччу ў Гомелі выпала 47 мм ападкаў, або 47 л вады на квадратны метр тэрыторыі. Гэта 52% месячнай нормы ападкаў. З улікам ападкаў, якія выпалі ў горадзе ўдзень 20 ліпеня (17 мм), колькасць ападкаў за апошнія суткі склала 71% ліпеньскай нормы. БелаПАН