За апошнія суткі — 1.893 выпадкі COVID-19
За мінулыя суткі ў Беларусі зарэгістравана 1.893 выпадкі COVID-19. Памерлі дзевяць чалавек з каронавіруснай інфекцыяй, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.
Колькасць выяўленых хворых за суткі знізілася — 20 снежня было 1.944 выпадкі каронавіруса, памерлі восем чалавек.
Агульная колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 у Беларусі дасягнула 175.416, памерлі 1.333 пацыенты з каронавірусам.
Паправіліся 152.930 чалавек. За суткі выпісаныя з устаноў аховы здароўя 1.295 пацыентаў.
За мінулыя суткі выканана 16.660 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 3.794.812 тэстаў на каронавірус.
Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, рэкорды захворвання ў Беларусі абнаўляліся 3 снежня (1.701 выпадак), 4 (1.774) і 5 (1.896), а 6, 7 і 8 снежня колькасць тых, хто захварэў на COVID-19, паступова зніжалася — 1.878, 1.796 і 1.649 выпадкаў за суткі адпаведна. 9 снежня колькасць новых выпадкаў за суткі зноў пачала расці (1.851), і 10 (1.939), 11 (1.967), 12 снежня (1.975) зноў былі абноўленыя рэкорды захворвання.