За апошнія тры гады з Беларусі ў іншыя краіны з’ехала амаль чвэрць мільёна чалавек
За апошнія тры гады з Беларусі ў іншыя краіны з’ехала каля 200-250 тысяч чалавек. Для многіх з іх замена пашпарта за мяжой стала актуальным пытаннем. Аднак цяпер запісацца на падачу дакументаў у Польшчы і Літве няпроста. Грамадзяне Беларусі, якія стала пражываюць за мяжой, маюць права замяніць пашпарт у краіне пастаяннага пражывання. Калі гаворка ідзе пра дакументы серыі РР (пашпарт грамадзяніна РБ, які пастаянна пражывае па-за межамі Беларусі), то дакумент можна не толькі абнавіць, але і аднавіць, калі вы яго раптам згубіце.
Уласнікі пашпартоў унутраных серый могуць атрымаць новы пашпарт за мяжой, толькі калі маюць на руках стары. Калі дакумент будзе згублены, то зрабіць новы можна будзе толькі ўнутры Беларусі.
Каб мець магчымасць замяніць пашпарт у пасольстве або консульстве, трэба стаць там на консульскі ўлік.
Самыя вялікія чэргі на замену пашпарта — у беларускім пасольстве ў Варшаве.
Беларускае Радыё Рацыя