За ацяпленне ў сярэднім беларусы будуць плаціць 90 тыс. рублёў
У Беларусі аплата за ацяпленне ў сярэднім складзе 90 тысяч рублёў у месяц. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення жыллёвай гаспадаркі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Рамашка. «Аплата кошту цеплавой энергіі будзе залежыць ад спажытай колькасці. На сёння для насельніцтва тарыф складае парадку 90 тысяч за адну гкал. Жылыя памяшканні – двухпакаёвыя або трохпакаёвыя – спажываюць у месяц да адной гкал. Адпаведна столькі і складзе аплата», – сказаў Рамашка.
Ён адзначыў, што ўзровень кампенсацыі насельніцтвам аплаты камунальных паслуг на сёння складае прыкладна 30%, да канца года яго плануецца павялічыць да 35%.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота pro-goroda.ru
