За бе­ла­ру­скае жыц­цё — Но­бе­леў­ская прэ­мія мі­ру!



«Лаў­рэ­а­ты Но­бе­леў­скай прэ­міі мі­ру гэ­та­га го­да на­гад­ва­юць нам аб тым, што на­ват у цяж­кія дні вай­ны, пе­рад тва­рам за­па­лох­ван­ня і прыг­нё­ту не­маг­чы­ма па­га­сіць агуль­нае ча­ла­ве­чае ім­к­нен­не да пра­воў і год­нас­ці. На пра­ця­гу мно­гіх га­доў яны ня­стом­на зма­га­лі­ся за пра­вы ча­ла­ве­ка і ас­ноў­ныя сва­бо­ды, у тым лі­ку за пра­ва сва­бод­на вы­каз­вац­ца і ад­к­ры­та кры­ты­ка­ваць. Яны вы­кон­ва­лі сваю мі­сію з за­па­лам і на­стой­лі­вас­цю. (…) Алесь Бя­ляц­кі ні­ко­лі не ад­маў­ляў­ся ад пат­ра­ба­ван­ня дэ­ма­кра­тыч­ных сва­бод, якіх зас­лу­гоў­вае бе­ла­ру­скі на­род, на­ват зна­хо­дзя­чы­ся ў зня­во­лен­ні. Алесь Бя­ляц­кі, Цэнтр гра­ма­дзян­скіх сва­бод і «Ме­ма­ры­ял» зас­лу­гоў­ва­юць прыз­нан­ня за пра­ве­дзе­ную імі пра­цу», — га­во­рыц­ца ў за­яве прэ­зі­дэн­та ЗША Джо Бай­дэ­на.

Увесь свет він­ша­ваў вы­лу­чэн­цаў, але ўкра­ін­скі па­лі­тыч­ны і куль­тур­ны істэб­ліш­мент да гэ­та­га фак­ту па­ста­віў­ся мяк­ка ка­жу­чы з нас­ця­ро­жа­нас­цю, а ча­сам на­ват з неп­ры­ха­ва­най ва­ро­жас­цю. Ця­жар вай­ны, ра­ны і раз­бу­рэн­не кра­і­ны пат­ра­бу­юць ад між­на­род­най су­поль­нас­ці што­дзён­най пад­трым­кі.Той рэ­аль­най, мі­лі­тар­най і той ду­хоў­най. На­ват тое, што Цэнтр гра­ма­дзян­скіх сва­бод — гэ­та ўкра­ін­ская пра­ва­а­ба­рон­чая ар­га­ні­за­цыя, якая не ад­маў­ля­ец­ца ад пры­няц­ця ўзна­га­ро­ды ра­зам з ін­шы­мі дву­ма вы­лу­чэн­ца­мі. Зда­ец­ца, што на­ват прэ­зі­дэнт Ула­ды­мір Зя­лен­скі не па­він­ша­ваў пер­ша­га ўкра­ін­ска­га Но­бе­ля, а яго­ны бліз­кі са­вет­нік Міхаіл Па­да­ляк із­ноў аб­ві­на­вач­вае бе­ла­ру­саў у ка­лек­тыў­най ад­каз­нас­ці за пу­ці­на-лу­ка­шэн­каў­скую аг­рэ­сію ва Ук­ра­і­ну.

Алесь Бяляцкі з жонкай Наталляй
Любімы занятак Алеся Бяляцкага – праца ў агародзе. З сынам Адамам.

Пят­ні­ца, 7 каст­рыч­ні­ка 2022 на­пэў­на тры­ва­ла за­пі­шац­ца ў гі­сто­рыі бе­ла­ру­скай дзяр­жа­вы і бе­ла­ру­ска­га на­ро­да, ня­гле­дзя­чы на мес­ца пра­жы­ван­ня. «Аж не ве­рыц­ца, што та­кое дзе­ец­ца, — міль­га­ну­ла мне ў га­ла­ве дум­ка, ка­лі ўсе стуж­кі на­він раз­га­рэ­лі­ся да чыр­ва­ні, — Алесь Бя­ляц­кі ся­род трох лаў­рэ­а­таў Но­бе­леў­скай прэ­міі!» Па­мя­тай­ма так­са­ма, што Алесь Бя­ляц­кі зу­сім ня­даў­на, бо 25 ве­рас­ня, ад­зна­чыў свой 60-га­до­вы юбі­лей ме­на­ві­та за кра­та­мі і ў ат­мас­фе­ры паг­ра­жа­ю­ча­га яму вя­лі­ка­га тэр­мі­ну зня­во­лен­ня. Па­вод­ле мя­не, са­мае, най­важ­ней­шае і га­лоў­нае ў вы­пад­ку Але­ся Бя­ляц­ка­га гэ­та тое, што з па­чат­ку 1980-х га­доў упэў­не­на ўсту­піў на шлях зма­ган­ня за не­за­леж­ную, дэ­мак­ра­тыч­ную бе­ла­ру­скую Бе­ла­русь. Яго­ная асо­ба пер­са­ні­фі­куе не толь­кі апош­нія два га­ды, час пас­ля вы­ба­раў 2020 го­да, але і той шлях і тых ад­на­дум­цаў — усіх ста­рэй­шых зма­га­роў і пра­ва­а­ба­рон­цаў, якія зніш­ча­лі­ся за зма­ган­не за бе­ла­ру­скасць. Ён — пе­ра­ем­нік па­чат­каў не­за­леж­на­га бе­ла­ру­ска­га ан­ты­ка­му­ні­стыч­на­га пад­пол­ля 80-х га­доў, які па сён­ня за­стаў­ся ў цэн­т­ры па­лі­тыч­ных віх­раў і сва­іх ан­ты­дык­та­тар­скіх по­гля­даў. За сваю дзей­насць пяць ра­зоў вы­лу­чаў­ся на га­на­ро­вае зван­не лаў­рэ­а­та Но­бе­леў­скай прэ­міі мі­ру.

Сямейны шпацыр па Менску

Я па­мя­таю, што ка­лі мы бы­лі сту­дэн­та­мі і слу­ха­лі ін­фар­ма­цыю пра раз­гон пер­шых мі­тын­гаў — «Дзя­доў», шэс­цяў у аба­ро­ну Ку­ра­па­таў, то ме­на­ві­та яго проз­віш­ча і фо­та з’яў­ля­ла­ся ся­род су­ар­га­ні­за­та­раў, а так­са­ма тых, хто рэз­ка, зна­чыць фі­зіч­на, да­ваў ад­пор мі­лі­цы­ян­там. І мо з май­го бо­ку пра­гу­чаць гэ­та як сар­казм, але, зда­ец­ца, па­вод­ле сён­няш­ніх стан­дар­таў пра­ва­а­ба­рон­цаў, у тым і ця­пе­раш­ніх некаторых «вяс­ноў­скіх» фун­к­цы­я­не­раў, ён не мог бы быць за­не­се­ны ў спіс па­лі­тыч­ных вяз­няў, бо… аказ­ваў сі­ла­вы су­пра­ціў мі­лі­цы­ян­там і ка­гэ­бі­стам. Ну што ж, іро­нія гі­сто­рыі, ці про­ста агуль­на­ча­ла­ве­чае раз­бу­рэн­не па­няц­цяў і каш­тоў­нас­цей, якое з’я­дае нас кож­на­га дня ў сва­іх бю­рак­ра­тыч­ных дро­бя­зях. Але як і та­ды ў вась­мі­дзя­ся­тых га­дах мі­ну­ла­га ста­год­дзя, так і за­раз сам бе­ла­ру­скі на­род ёсць і бу­дзе адзі­ным суд­дзёю ў спра­ве сва­іх ге­ро­яў, лі­да­раў, па­лі­тыч­ных зня­во­ле­ных, а не ней­кія «аб’­ек­ты­ві­за­ва­ныя, бю­рак­ра­тыч­ныя пат­ра­ба­ван­ні»….

Гэ­та не ўсё ў чым удзель­ні­чаў у свае ма­ла­дыя і да­рос­лыя га­ды Алесь Бя­ляц­кі. Зна­ка­мі­тыя ар­га­ні­за­тар­скія ўме­лас­ці ў па­ры з па­ва­гай да між­ча­ла­ве­чых су­ад­но­сін вы­бу­доў­ва­лі і яго аў­та­ры­тэт. Зда­ец­ца, што пер­шай яго ма­рай бы­ло стаць на­ву­ко­вым дас­лед­чы­кам бе­ла­ру­скай лі­та­ра­ту­ры і лі­та­ра­тур­ным кры­ты­кам. Ні­чо­га за­тым дзіў­на­га, што яго­нае проз­віш­ча від­нее ся­род ства­раль­ні­каў ле­ген­дар­най лі­та­ра­тур­най гру­пы «Ту­тэй­шыя», а вы­дан­нем у 1991 го­дзе сва­ёй пра­цы «Лі­та­ра­ту­ра і на­цыя» ад­на­знач­на рас­ста­віў ак­цэн­ты для лі­та­ра­тур­ных вык­лі­каў. Вы­бу­да­ва­ны, ство­ра­ны і кі­ра­ва­ны ім Му­зей Мак­сі­ма Баг­да­но­ві­ча стаў мес­цам не му­зей­най сы­рас­ці, але пля­цоў­кай ін­тэ­лек­ту­аль­ных, гра­мад­скіх, на­цы­я­наль­ных і еў­ра­пей­скіх вык­лі­каў. Па­трэ­ба жыць ак­тыў­на ў бе­ла­ру­скай гра­мад­скай пра­сто­ры вя­дзе яго ў дэ­пу­та­ты га­рад­ско­га са­ве­та Мен­ска, які за­ве­сіць бел-чыр­во­на-бе­лы сцяг над мен­скім ма­гіст­ра­там. А так­са­ма па­мя­тай­ма пра яго­ную ак­тыў­насць у Бе­ла­ру­скім на­род­ным фрон­це, які вяр­нуў бе­ла­ру­сам год­насць і не­за­леж­насць. То ён бу­дзе так­са­ма ад­ным са су­стар­шынь гэ­тай ар­га­ні­за­цыі і не адзін, і не два ра­зы бу­дзе ва­дзіць ве­лі­зар­ныя дэ­ман­ст­ра­цыі па ву­лі­цах Мен­ска. Шко­ла пад­поль­на­га і па­лі­тыч­на­га дзе­ян­ня бы­ла той за­ру­кай ра­зу­мен­ня са­міх бе­ла­ру­саў з на­цы­я­наль­на­га пун­к­ту гле­джан­ня, а не толь­кі з апа­лі­тыч­на­га, пра­ва­а­ба­рон­ча­га по­гля­ду клер­ка ці то мяс­цо­ва­га, ці між­на­род­на­га маш­та­бу. Ад­нак ця­гам уся­го жыц­ця не згу­біў ён кан­так­таў з лі­та­ра­тур­ным, пі­са­ным сло­вам. Аў­та­бі­яг­ра­фіч­ныя ўспа­мі­ны са зня­во­лен­ня і сва­іх пра­ва­а­ба­рон­чых ван­д­ро­вак гэ­та ўклад Але­ся як пісь­мен­ні­ка ў на­шу лі­та­ра­тур­ную, ду­хоў­ную спад­чы­ну.

Злева на права: сын Адам, бацька Віктар, сястра Вольга і Алесь

Но­бе­леў­ская прэ­мія Але­сю Бя­ляц­ка­му — вя­лі­кая па­дзея для ўся­го па­ка­лен­ня, якое вя­ло зма­ган­не спа­чат­ку сі­ла­мі ў не­каль­кі дзя­сят­каў асоб. По­тым ста­лі іх сот­ні, ты­ся­чы, а за­раз мі­льё­ны заў­сё­ды вер­ных бел-чыр­во­на-бе­ла­му сця­гу і гер­бу «Па­го­ня». Ад гэ­та­га ні­ко­лі ме­на­ві­та Алесь Бя­ляц­кі не ад­ра­каў­ся. Ства­ра­ю­чы ў 1996 го­дзе пра­ва­а­ба­рон­чую ар­га­ні­за­цыю «Вяс­на», у яе ас­но­ву пак­лаў прын­цып аба­ро­ны ніш­ча­най бе­ла­ру­скас­ці. Бы­ло гэ­та ад­ным з яе ад­роз­нен­няў, а ка­лек­тыў лю­дзей сар­га­ні­за­ва­ны Але­сем меў вы­раз­на на­цы­я­наль­ную, бе­ла­ру­скую афар­боў­ку. Гэ­та ме­на­ві­та не да­зва­ля­ла па­ні­жаць і гань­ба­ваць бе­ла­ру­скас­цю не толь­кі з бо­ку лу­ка­шы­стаў, але і «истин­но де­мок­ра­ти­че­ских кру­гов Бе­ло­ру­ссии». Алесь Бя­ляц­кі — адзін з тых сяб­раў бе­ла­ру­скай на­цы­я­наль­най мен­шас­ці, які жыў на­шы­мі спра­ва­мі, бы­ва­ю­чы і гас­цю­ю­чы ў нас на Бе­ла­сточ­чы­не. Ён не толь­кі рэ­гу­ляр­на чы­таў «Ні­ву», ка­лі быў на во­лі, на­шы бе­ла­ру­скія лі­та­ра­тур­ныя і гі­ста­рыч­ныя вы­дан­ні, але заў­сё­ды вы­сту­паў у на­шай аба­ро­не і за­сту­паў­ся за нас пе­рад поль­скі­мі ўла­да­мі і між­на­род­ны­мі струк­ту­ра­мі. У «сум­на сла­ву­тай» спра­ве аб­ві­на­ва­чан­ня на­ша­га тыд­нё­ві­ка ў па­ру­шэн­ні фі­нан­са­вай дыс­цып­лі­ны, ка­лі бы­лі прад’­яў­ле­ны пра­ку­рор­скія за­кі­ды, у яго асо­бе і дру­гіх бе­ла­ру­саў мы ат­ры­ма­лі до­ка­зы рэ­аль­най бяз­меж­най, бе­ла­ру­скай са­лі­дар­нас­ці. На жаль, з‑за фі­нан­са­вых аб­ві­на­ва­чан­няў сам ся­дзеў ён пер­шы раз у тур­ме, так як і за­раз, апы­нуў­шы­ся за кра­та­мі. Та­му па­мя­тай­ма і пад­т­рым­лі­вай­ма Але­ся, але і ўсіх зня­во­ле­ных, асу­джа­ных, прас­ле­да­ва­ных і вы­кі­ну­тых з Бе­ла­ру­сі. Гэ­та про­ста наш ма­раль­ны на­цы­я­наль­ны аба­вя­зак.

Наталля і Алесь

Па­вод­ле больш ці менш не­а­фі­цый­ных ве­стак, на­ві­на пра пры­су­джа­ную прэ­мію дай­ш­ла ў тур­му да Але­ся. Як бы ўла­ды не скры­ва­лі гэ­тую ін­фар­ма­цыю, але яна пра­нік­не праз ту­рэм­ныя му­ры і дра­ты ў ка­ло­ні­ях да ўсіх, хто апы­нуў­ся ў зня­во­лен­ні з‑за свай­го пра­ва на ду­ман­не і во­лю. Гэ­та той пра­мень на­дзеі, што ніх­то не бу­дзе па­кі­ну­ты, пра ўсіх бу­дзем па­мя­таць і ўсё бу­дзе ме­на­ві­та зроб­ле­на дзе­ля та­го, каб не ад­чу­ва­лі яны ся­бе ў са­мо­це і па­ні­жэн­ні. Так­са­ма гэ­та за­рад на­дзеі і для ўсіх тых лю­дзей, якія му­сі­лі з’е­хаць з род­най кра­і­ны. А той ло­зунг, які лу­наў у 2020 го­дзе і ра­ней «Ве­рым! Мо­жам! Пе­ра­мо­жам!» дае но­вую сі­лу і гу­чан­не. Ра­ней ці паз­ней, але тая пе­ра­мо­га му­сіць быць! За­раз Но­бель Але­сю Бя­ляц­ка­му гэ­та адзін з важ­ней­шых фак­та­раў у гэ­тым на­прам­ку!

Злева направа: Марына Адамовіч, Наталля Пінчук і Валянціна Аліневіч. Жыровічы

Яго­ная ад­да­насць бе­ла­ру­скай і дэ­ма­кра­тыч­най спра­ве аба­ро­ны ча­ла­ве­чых пра­воў не бы­ла б маг­чы­мая без яго­най жыц­цё­вай і ся­мей­най спа­да­рож­ні­цы На­тал­лі. Ка­хан­не ма­ла­дос­ці выт­ры­ма­ла ўсе ці­скі, бу­ры гі­сто­рыі і па­лі­ты­кі. Сціп­лая, да­лі­кат­ная і ад­каз­ная жан­чы­на ра­зам з сы­нам Ада­мам усё жыц­цё раз­дзя­ля­юць доб­рае і бла­гое ва ўсіх вып­ра­ба­ван­нях — пры рас­ста­ван­нях з‑за ту­рэм­на­га зня­во­лен­ня і ў хві­лі­нах су­поль­на­га ад­па­чын­ку на пры­ро­дзе, ка­лі квет­кі, ага­род, ва­да і ле­су да­ляг­ляд хоць кры­ху су­па­кой­ва­юць сар­ва­ныя нер­вы. І са­мо зда­роўе ўжо не тое. Але маў­к­лі­ва і з жа­но­чай год­нас­цю трэ­ба нес­ці гэ­ты крыж, які вы­паў на яе до­лю. Але без па­фас­нас­ці і ад­чаю, але з ве­дан­нем, што так про­ста трэ­ба. Так як ве­да­юць і дру­гія жон­кі і ма­ці па­літ­вяз­няў. Су­поль­ныя па­да­рож­жы па гі­ста­рыч­ных мяс­ці­нах Бе­ла­ру­сі з Ма­ры­най Ада­мо­віч, жон­кай Мі­ка­лая Стат­ке­ві­ча і Ва­лян­ці­най Алі­не­віч, ма­май няз­лом­на­га, шмат­га­до­ва­га па­лі­тыч­на­га вяз­ня Іга­ра Алі­не­ві­ча, які з 19 ве­рас­ня тры­мае га­ла­доў­ку су­праць тым здзе­кам і ка­та­ван­ням, якія вы­па­лі на до­лю яму і ін­шым па­літ­вяз­ням, да­па­ма­га­юць пе­ра­а­до­лець цяж­кас­ці. Гі­ста­рыч­ныя му­ры і сце­ны, ін­тэр’­е­ры бе­ла­ру­скіх хра­маў, пры­ві­ды зам­каў гэ­та тыя шчы­ты, што даз­ва­ля­юць тым жан­чы­нам аба­ра­няць і ахоў­ваць ся­мей­ную і на­цы­я­наль­ную год­насць. На свой спо­саб ро­бяць гэ­та і ўсе бе­ла­ру­скія жан­чы­ны — тыя, якія пе­ра­но­сяць здзе­кі і па­ку­ты ў зня­во­лен­ні, і тыя, што мо­ляц­ца за сва­іх род­ных, каб па­ба­чыць іх на во­лі і да­лей быць ра­зам… Су­поль­ны боль і пе­ра­жы­ван­не за тое, ці вы­жы­вуць і вый­г­ра­юць не толь­кі свой лёс. Але тут вай­на за тое, ці бу­дзе іс­на­ваць бе­ла­ру­скі на­род і дзяр­жа­ва. На ша­лях аса­бі­стае жыц­цё і свой на­род, а на дру­гой — ан­ты­бе­ла­ру­скія дык­та­та­ры з атам­ны­мі бо­е­га­лоў­ка­мі. Ры­ца­ры «Па­го­ні» не звя­лі­ся ў Бе­ла­ру­сі, так як іх шля­хет­ныя жон­кі і ма­ці іх­ніх дзя­цей. Сла­ва і па­дзя­ка Вам за ўсё!

Злева направа: Валянціна Аліневіч, Наталля Пінчук і Марына Адамовіч, Наваградак

Зда­ец­ца, што ўзна­га­ро­да бы­ла не­ча­ка­нас­цю, ка­лі ка­заць пра ўся­ля­кія стаў­кі бук­ме­ке­раў. Але для нас, бе­ла­ру­саў, гэ­тая ўзна­га­ро­да як шанц для на­цыі, бо Алесь Бя­ляц­кі ат­рым­лі­вае яе аса­бі­ста, пер­са­ні­фі­ка­ва­на. Гэ­та і па­дзя­ка за яго гра­мад­ска-па­лі­тыч­нае, аса­бі­стае жыц­цё, за свой аса­бі­сты, ма­раль­ны пры­клад са­ра­ка­га­до­ва­га зма­ган­ня за важ­нае для ўсіх бе­ла­ру­саў і на­ша­га ча­ла­ве­цтва. Дзя­куй та­бе Алесь, што паш­час­ці­ла нам су­стрэц­ца па да­ро­зе і пра­га­ва­рыць ды па­ма­рыць пра на­ша, бе­ла­ру­скае. Дзя­ку­ю­чы та­бе мно­гія лю­дзі не тра­пі­лі ў без­на­дзей­насць. А за­раз Ты, як са­праўд­ны ка­пі­тан, не па­кі­нуў свай­го лю­бі­ма­га ка­раб­ля — Бе­ла­ру­сі. Яна апы­ну­ла­ся ў тры­кут­ні­ку сён­няш­няй вай­ны Бе­ла­русь — Ра­сея — Ук­ра­і­на. Прыз­нан­не прэ­міі ў ся­мі­дзя­ся­тую га­да­ві­ну на­ра­джэн­ня Ула­дзі­мі­ра Пу­ці­на гэ­та так­са­ма і вык­лік су­праць са­мой дык­та­ту­ры. Як ба­чыц­ца, ні Бе­ла­русь, ні Ук­ра­і­на, ні са­ма Ра­сея не мо­жа жыць пад яр­мом той сі­ту­а­цыі і быць зак­лад­ні­ка­мі двух аша­ле­лых дык­та­та­раў — Пу­ці­на і Лу­ка­шэн­кі. Су­праць гэ­тым во­і­нам цем­ры мы ма­ем ужо па­ру бе­ла­ру­скіх но­бе­леў­скіх лаў­рэ­а­таў — Свят­ла­ну Алек­сі­е­віч у га­лі­не лі­та­ра­ту­ры з 2015 го­да, а за­раз Але­ся Бя­ляц­ка­га — за бе­ла­ру­скае жыц­цё — з каст­рыч­ні­ка 2022 го­да.

Жы­ве Бе­ла­русь!

(Фота з сямейнага архіва Наталлі і Алеся)

Яў­ген ВА­ПА, тыднёвік „Ніва”, №42, 2022 год