За бірульку з „Пагоняй” – штраф 30 базавых
14 гадоў таму
Беларуса затрымалі на пагранпераходзе ў Берасці: „Правёў масавае мерапрыемства — адзіночнае пікетаванне без дазволу Берасцейскага гарвыканкама”.
У Берасці на памежным пункце пропуску „Варшаўскі мост” у сярэдзіне кастрычніка затрымалі беларуса, на сумцы якога заўважылі бел-чырвона-белую бірульку з гербам „Пагоня”. Пра гэта стала вядома з пастановы суда Маскоўскага раёна Берасця, піша „Люстэрка”.
Суд прызнаў мужчыну вінаватым у парушэнні парадку правядзення масавых мерапрыемстваў. Той не адмаўляў віну. У выніку яму прызначылі штраф на 30 базавых велічыняў (1110 рублёў).