За чэрвень-ліпень колькасць загінулых дзяцей на дарозе ўзрасла ў два разы



На Піншчыне супрацоўнікі ДАІ пачынаюць серыю акцый, прымеркаваных да пачатку новага навучальнага году. Галоўная мэта – звярнуць увагу удзельнікаў аўтамабільнага руху на дзяцей на дарозе, а самім школьнікам нагадаць аб правілах бяспекі.

Інспектар пінскага раённага аддзялення ДАІ Сяргей Мацвейчук паведаміў, што прафілактычная праца вядзецца бесперапынна. Улетку ўвага прыцягнута да дзіцячых аздараўленчых лагероў:

– Праводзім розныя мерапрыемствы, на сённяшні момант у нас на тэрыторыі працуюць два аздараўленчыя лагеры. Мы нагадалі дзецям правілы дарожнага руху, каб пасля лагеру дзеці помнілі правілы дарожнага руху і выконвалі іх.

За чэрвень-ліпень колькасць загінулых дзяцей на дарозе ўзрасла ў два разы – 7 загінула, а 65 атрымалі траўмы. Для параўнання, за аналагічны час мінулага году загінула 4 дзіцяці і 47 атрымалі траўмы.

 Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя