За два каментары на адрас Лукашэнкі аршанскага прадпрымальніка асудзілі на два гады калоніі
15 гадоў таму
Суд Аршанскага раёна вынес прысуд прадпрымальніку Аляксею Цыпілеву, абвінавачанаму ў абразе Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 КК. Справу разглядаў суддзя Дзмітрый Разумовіч, абвінаваўца — памочнік пракурора Сяргей Дзяржыцкі.
Шматдзетнага бацьку (дзецям 3, 4 і 5 год) затрымалі па месцы жыхарства ў пасёлку Высокае Аршанскага раёна 3 жніўня і да суда змясцілі пад варту ў СІЗА Віцебска.
Па матэрыялах абвінавачання, Аляксей напрыканцы лютага размясціў у тэлеграм-групе «Лухтавікінгі» абразлівы каментар «Прадажная….», тым самым нібыта прынізіў гонар і годнасць Лукашэнкі. Другі эпізод датуецца сакавіком.
Падтрымаць Аляксея: СІЗА-2 210026, Віцебск, Гагарына, 2, Аляксей Юр’евіч Цыпілеў.
вясна