За два месяцы з БДУ звольнілі 55 навукоўцаў
За два месяцы з БДУ звольнілі 55 навукоўцаў, – перадае euroradio. Найбольш з факультэта радыёфізікі і камп’ютарных тэхналогій – 10. Сярод звольненых – прафесары, дацэнты, выкладчыкі і навуковыя супрацоўнікі. Гэтыя даныя ўтрымлівае справаздача па адукацыі і культуры, падрыхтаваная Офісам Святланы Ціханоўскай, які спасылаецца на свае крыніцы. Афіцыйнай інфармацыі пра гэтыя звальненні няма.
Звальненні з палітычных прычын адбываюцца і ў іншых універсітэтах. У справаздачы згадваюцца Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт і Гарадзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы.
Фота: svobodaradio.livejournal
