За «экстрэмізм» судзілі працаўніцу чыгуначнай станцыі «Орша»
15 гадоў таму
Жыхарку Барані Галіну Капітонаву аштрафавалі на 925 рублёў. Справу разглядаў суддзя Мікалай Драгуноў. «Экстрэмізм» сілавікі знайшлі сярод падпісак жанчыны ў «Аднакласніках» – супольнасць «stop luka».

Падобныя суды праходзяць па ўсёй краіне. У лістападзе ў той жа Оршы чыгуначніка асудзілі за падпіскі на інфармацыйныя рэсурсы, якія ў РБ прызнаныя «экстрэмісцкімі».
