За каго заўзеюць гарадзенцы?



Фубольны чэмпіянат свету, які адбываецца ў Расеі, у самым разгары.

Мы запыталі гарадзенцаў, за каго яны заўзеюць падчас чэмпіянату свету па футболу:

– Я заўзею за Ісляндыю, бо гэтыя „вікінгі” мне проста вельмі падабаюцца. Гэтыя хлопцы, якія не ў працоўны час могуць дазволіць сабе згуляць у нічыю з Аргентынай, проста мне падабаюцца. Я хачу, каб яны перамаглі.

– На гэтым чэмпіянаце я ні за каго не заўзею таму, што на дадзены момант не цікаўлюся футболам, неяк нецікава стала.

– За Расею заўзею, бо мы расейцы. Пакуль група слабая ў нас, два выйграшы – 5:0 згулялі і 3:1 з егіпцянамі ўчора. У прынцыпе нармальна, ужо мы па любому выходзім у наступны тур.

– Сутыкаюся з тым, што там адбываецца, бо паўсюль ёсць нейкая інфармацыя. Праўда не запамінаю, бо сам не заўзею. Але калі б там былі беларусы, я б імі ганарыўся.

– Я заўзею за Гішпанію, бо мне падабаецца гэтая каманда.

Большасць апытаных мужчын не цікавяцца футболам, а вялікая частка лічыць, што трэба займацца справай і працаваць, а не губляць час на прагляды спартовых гульняў.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня