За каментар сыну палітзняволенай прысудзілі тры гады каолніі
Сына палітзняволенай Таццяны Канеўскай абвінавачвалі ў размяшчэнні ў адным з чатаў каментара з заклікам да гвалту ў дачыненні да міліцыянтаў і іх сем’яў.
Дзмітрый Канеўскі
Гомельскі абласны суд 17 чэрвеня вынес прысуд па крымінальнай справе Дзмітрыя Канеўскага за каментар з заклікамі да гвалту ў дачыненні да міліцыянтаў і іх сем’яў (арт. 130 КК — наўмысныя дзеянні, скіраваныя на распальванне расавай, рэлігійнай, сацыяльнай і іншай варожасці).
Справу разглядаў суддзя Руслан Царук, дзяржабвінаваўца — пракурор Асадчы.
Сына палітзняволенай Таццяны Канеўскай абвінавачвалі ў размяшчэнні ў адным з чатаў каментара з заклікам да гвалту ў дачыненні да міліцыянтаў і іх сем’яў.
Справу пачалі разглядаць 28 траўня ў Гомельскім абласным судзе.
Маладога чалавека абвінавацілі ў «наўмысных дзеяннях, накіраваных на распальванне расавай, рэлігійнай, сацыяльнай і іншай варожасці». Усё абвінавачванне грунтавалася на адным каментары ў тэлеграм-чаце «Гомель Савецкі 97». У каментары Зміцер напісаў, што яго калегі Антона Марцінкевіча забілі амапаўцы і заклікаў да гвалту ў дачыненні да міліцыянтаў.
На допыце Дзмітрый сказаў, што каментар напісаў на эмоцыях і не збіраўся здзяйсняць гвалт над амапаўцамі.
«Я на эмоцыях гэта напісаў. Агрэсія была ў дачыненні да міліцыянтаў, якія займаюцца незаконнай дзейнасцю. У прыватнасці АМАП. Перад напісаннем выпіў 0.5 гарэлкі. Я даведаўся, што амапаўцы ў Лідзе забілі майго калегі Антона Марцінкевіча, мая маці тады была ў турме, ды яшчэ і выбары былі сфальсіфікаваныя», — казаў Зміцер на першым пасяджэнні.
Бацька Марцінкевіча, а таксама яго дзяўчына, паведамілі Дзмітрыю, што яго сябар — мёртвы. Следства першапачаткова не правярала гэты факт, толькі пасля таго, як Дзмітрый настаяў. Са слоў следчых, з Марцінкевічам яны размаўлялі — ён жывы. Дзмітрыю мець зносіны з іншым не дазволілі.
Прысуд вынеслі 17 чэрвеня, на трэцім пасяджэнні: тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Пад вартай Зміцер знаходзіўся з 27 студзеня. Гэты час яму залічаць у адбыванне прысуду.