За каментары пра гібель супрацоўніка КДБ у Беларусі затрымана больш за 110 чалавек
За каментары пра гібель супрацоўніка КДБ у Беларусі з 29 верасня па 4 кастрычніка затрымана больш за 110 чалавек, паведамілі праваабаронцы ў панядзелак. Большасць арыштаваных не была вызваленая праз 72 гадзіны пасля затрымання. Блізкія некаторых затрыманых дагэтуль не ведаюць, дзе знаходзяцца іх сваякі.
У дачыненні да затрыманых заведзеныя крымінальныя справы па арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці). Усяго выяўлена больш за 200 аўтараў абразлівых каментароў. МУС запусціла спецыяльны бот для таго, каб грамадзяне маглі перадаць такую інфармацыю. Цягам дня толькі ў АУС звярнулася больш за 2 тысячы грамадзян.
Беларускае Радыё Рацыя