За кавай і гарбатай абмеркавалі праблему працоўных месцаў



Недахоп працоўных месцаў у Беларусі абмеркавалі ў Берасці. Тут прайшла чарговая сустрэча для сябраў партыі і прыхільнікаў дэмакратычных перамен ’’Кава-гарбата-АГП’’. Актывісты абмеркавалі эканамічны стан краіны, узровень развіцця бізнесу і перашкоды для яго адкрыцця, а таксама неабходныя ўмовы для пашырэння рынку працы ў краіне, – распавяла старшыня Берасцейскай абласной арганізацыі АГП Дыяна Касцюковіч:

– У нас ёсць вялікая праблема. У нас шмат нішаў не занятых, не занятых малым бізнесам, ды і буйным бізнесам. Што для гэтага трэба? Канешне, змена ўлады нам патрэбна. Таму што пры гэтай уладзе, якая баіцца ініцыятывы, наогул любой, нічога зрабіць немагчыма.

’’Кава-гарбата-АГП’’ – гэта цыкл сустрэч у рэгіянальных офісах Аб’яднанай Грамадзянскай партыі, дзе неангажаваныя ў палітычныя і грамадскія справы грамадзяне могуць прыйсці і выказаць сваё меракаванне на актуальныя для краіны тэмы, а таксама пачуць меркаванне эксперта.

Беларускае Радыё Рацыя