За хабар даішніку берасцеец атрымаў тэрмін
Рашэннем суда 31-гадовы берасцеец атрымаў крымінальны тэрмін за спробу дачы хабару інспектару Дзяржаўтаінспекцыі.
Бэкграўнд ў падсуднага апынуўся прыстойны. Раней ён ужо быў асуджаны, як вінаваты сур’ёзнага ДТЗ.
Аднак не «даседзеў ціха» вызначаныя судом два гады абмежавання волі.
За два месяцы да заканчэння тэрміну ён сеў за руль і трапіўся ДАІ. Каб пазбегнуць крымінальнай справы, ён паспрабаваў даць хабар у 50 даляраў.
Але, замест таго, каб узяць грошы, інспектар заявіў пра спробу подкупу.
Паводле новага прысуду суда, берасцейцу вызначана пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін 1 год і 15 дзён і штраф у 1 960 рублёў.
Прысуд у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны.