За месяц па „пратэсных” справах асудзілі больш за сотню беларусаў
За мінулы кастрычнік па „пратэсных” крымінальных справах асуджана не менш за 114 чалавек.

Паводле падлікаў праваабарончага цэнтра „Вясна”, ім агулам прысудзілі 425 гадоў і 8 месяцаў пазбаўлення волі, амаль 400 тыс рублёў штрафаў. Аднаго чалавека пазбавілі воінскага звання „старшы прапаршчык у адстаўцы”.
