За месяц у Беларусі патанула 32 асобы



За першы летні месяц на вадаёмах краіны патанула 32 асобы, з якіх 2 дзіцяці. Рэзкае павелічэнне колькасці ахвяр прыпала на спякотныя дні ў сярэдзіне чэрвеня.

Ужыванне алкаголю і грэбаванне правіламі бяспекі – нязменныя чыннікі трагедый. Таксама праблемай з’яўляюцца месцы, якія не прызначаныя для адпачынку на вадзе. Па магчымасці і за такімі „дзікімі пляжамі” вядзецца кантроль, кажа ратавальнік Мікалай Мілеўскі:

– Не абсталяваныя месцы, як мы іх называем „дзікія”, дзе людзі ўжо адпачываюць гадамі – гэта самая галоўная тэма, якая нас хвалюе. Ратавальнікі правяраюць дно, робяць мінімум таго, што патрабуецца, але патрабуецца нашмат больш канешне.

Па інфармацыі Таварыства выратавання на вадзе, за паў гады ў краіне патанула 146 чалавек з якіх 12 непаўнагадовыя. Сёлета ахвяр вады болей, чым за аналагічны перыяд 2017 года, тады за паўгады патанула 126 чалавек.

Беларускае Радыё Рацыя