За мінулы тыдзень у Беларусі патанула дзевяць чалавек
За мінулы тыдзень у Беларусі патанула дзевяць чалавек, з якіх пяць аматары зімовай рыбалкі і адзін падлетак, – паведамляе Таварыства выратавання на вадзе. Па інфармацыі ратавальнікаў, на ўсіх вадаёмах краіны лёд небяспечны.
“Заклікаем дарослых быць пільнымі і адганяць дзяцей ад вадаёмаў”, – адзначае інструктар Таварыства Ігар Кавалёў:
– Трэба працаваць з дзецьмі, тлумачыць ім. І павінны быць неабыякавыя адносіны дарослых, якія бачаць, што дзеці спрабуюць гуляць на лёдзе. Калі звяртацца да дарослых, да рыбакоў, найперш трэба нагадаць пра тое, што яны павінны быць прыкладам для бяспечных паводзінаў пры знаходжанні на лёдзе, у першую чаргу для нашых дзяцей.
Усяго за палову снежня ў краіне патанула 13 чалавек. Ратавальнікі нагадваюць, што бяспечны лёд з’яўляецца толькі пры ўстойлівых маразах, пакуль гэтаму надвор’е не спрыяе.
Беларускае Радыё Рацыя