За мінулыя суткі ў Беларусі зарэгістраваныя 1.833 выпадкі COVID-19, 10 чалавек памерлі
За мінулыя суткі ў Беларусі зарэгістраваныя 1.833 выпадкі COVID-19, 10 чалавек з каронавіруснай інфекцыяй памерлі, выпісана з бальніц 2.364 пацыенты, паведаміла Міністэрства аховы здароўя.
За суткі колькасць новых выпадкаў COVID-19 вырасла: 9 студзеня іх было 1.767. Рэкорд па захворванні быў зафіксаваны 12 снежня — 1.975 хворых.
Агульная колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 у краіне дасягнула 212.201, памерла 1 тыс. 517 пацыентаў з каронавірусам. Паправіліся 194.984 чалавекі.
За мінулыя суткі выканана 12.917 тэстаў на каронавірус, што ў 3,7 разу больш, чым у папярэдні дзень (усяго — 4.130.911 тэстаў).
5 студзеня Расспажыўнагляд перадаў Беларусі 30 тысяч тэст-сістэм для вызначэння каронавіруса.