За надпіс „Не забудзем” на месцы гібелі Тарайкоўскага завялі крыміналку



Інфармацыі пра тое, што завялі крымінальную справу па факце гібелі Аляксандра Тарайкоўскага каля мэтро „Пушкінская” у Менску 10 жніўня, дагэтуль няма.

У верасні дваіх менчукоў затрымалі пасьля таго, як яны спрабавалі аднавіць мемарыял Аляксандру Тарайкоўскаму — надпіс на асфальце „Не забудзем”. Цяпер ім інкрымінуюць па два артыкулы Крымінальнага кодэксу, за якія пагражае пакаранне да 10 гадоў заняволення, паведамляе Tut.by.

25-гадовая Марыя Бабовіч 9 верасьня напісала грунтоўкай на асфальце каля станцыі метро «Пушкінская» дзве літары з фразы «Не забудзем».

Тады дзяўчыну затрымалі паводле 339-м артыкуле КК, за хуліганства. Праз некалькі дзён Марыю выпусьцілі, але пазьней зноў выклікалі ў міліцыю для паказанняў, у пастанове яна ўбачыла іншы артыкул — 341-ы (Апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці). Дзяўчына пры гэтым заставалася на волі. У пастанове было пазначана, што «псаванне маёмасці» нанесла матэрыяльны ўрон Гаррэмаўтадару Менгарвыканкаму на агульную суму 10 182 рублі 52 капейкі (больш за 377 базавых велічыняў).

Адвакат Марыі Андрэй Мачалаў паведаміў: цяпер Марыя пад вартай у СІЗА ў Жодзіне. Артыкул у яе справе перакваліфікавалі. Цяпер дзяўчыну вінавацяць паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь — ч. 2 арт. 339 і ч. 2 арт. 218. Суду не было, калі ён пройдзе, невядома.