За налепку “Пагоня” – 40 базавых велічынь
5 лістапада ў Мастах разглядалася адміністрацыйная справа за правядзенне адзіночнага пікетавання. Такім “адзіночным” пікетаваннем, на думку суддзі суда Мастоўскага раёна Віталя Сінілы, з’яўляецца герб “Пагоня”, які, дарэчы, афіцыйна зарэгістраваны ў Беларусі, як гістарычная каштоўнасць. Але суддзю Сінілу гэта абыякава.

А справа ў тым, што на фасадзе дома мастаўлянкі Людмілы Ю., якая пражывае па вуліцы Багдана Хмяльніцкага, супрацоўнікі міліцыі пабачылі налепку з выявай герба “Пагоня і склалі пратакол аб пікетаванні.
Было афіцыйна даказана, што тую налепку ў сярэдзіне лета мінулага года наклеіў сын гаспадыні дома, які наведваў бацькоў. Тым не менш, суддзя Сініла палічыў факт пікетавання даказаным і на Людмілу Ю., як уладальніцу дома, наклаў штраф 40 базавых велічынь
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: gs.by
