За „напад на міліцыянта” судзяць маларыцкага фермера Бельчука (абноўлена)



Прайшоў трэці дзень судовага працэса над Мікалаем Бяльчуком. Чарговы раз дапыталі сведкаў па справе. Ніводзін з іх – ні з боку абвінавачанага, ні з боку пацярпелага супрацоўніка ДАІ Сяргея Неліповіча не бачылі факту збіцця. Праваабаронца Уладзімір Вялічкін лічыць, што сведкі з боку міліцыі такім чынам спрабуюць “абяліць” свайго калегу:

– Наколькі аб’ектыўным тут будзе суд – я не ведаю. Тут хутчэй за ўсё будзе не судовае рашэнне, а палітычнае рашэнне ўладаў па гэтай справе.

 Святлана, сястра: Трымае галадоўку. Кажуць, ваду п’е, але не есць. Моцна змяніўся. Выглядае як стары дзед.

Суддзёй Суда Берасцейскага раёна Паўлам Главацкім было прынята рашэнне працягнуць разгляд справы  1 снежня. “Ці дажыве да чацвярга Мікалай Бяльчук, які трымае галадоўку ўжо 25 дзён, – невядома. Заклікаем грамадскасць пісаць яму лісты падтрымкі на адрас: 224030, Берасце, вуліца Савецкіх пагранічнікаў 37, Мікалаю Іванавічу Бельчуку”, – зазначылі праваабаронцы, якія сочаць за працэсам.

[Not a valid template]

* * *

У Судзе Берасцейскага раёна завяршыўся другі дзень працэса над фермерам Мікалаем Бяльчуком. Гэтым разам працягвалі допыт сведкаў па справе, аднак па-ранейшаму невядомыя ў форме міліцыі перашкаджалі спробам зафіксаваць на відэа падсуднага, які трымае галадоўку. Прысутны на працэсе праваабаронца Уладзімір Вялічкін паведаміў пра свае назіранні за пацярпелым супрацоўнікам ДАІ Сяргеем Неліповічам і сведкамі, якія прадстаўлялі яго бок:

– Знешне ён стрыманы. Але бачна, што пацярпелы адчувае глыбокую ўнутраную напружанасць. Зразумела, таму што ўсе сведчанні сведкаў міліцыянтаў зыходзяць не як ад відавочцаў гэтага здарэння, а паводле расказаў самога Неліповіча. Усе гэтыя байкі яны чулі менавіта ад Неліповіча.

Каля 16-й гадзіны, суддзёй Паўлам Главацкім быў абвешчаны перапынак дзеля таго каб дачакацца яшчэ аднаго сведку з боку Неліповіча. У суд з’явіўся палкоўнік Юрый Грыко, які і накіроўваў Неліповіча на канфіскацыю трактара ў прыватнае домаўладанне. Там нібы і адбылася гісторыя з “нападам на міліцыянта”, за якую падсудны Мікалай Бяльчук і трапіў у СІЗА.

Вось які дыялог адносна стану тагачаснага начальніка пацярпелага ў дзень здарэння (9 траўня 2014 – “Дзень Перамогі”) адбыўся паміж журналістам аднаго са берасцейскіх СМІ і Сяргеем Неліповічам:

Сяргей Неліповіч: Зразумейце правільна, што я не разумею, у якім ён (палкоўнік Юрый Грыко) быў стане.

Журналіст: Чаму ён (палкоўнік Грыко) не выйшаў сам (з аўтамабіля калі нібы прыехаў у двор да Бяльчукоў па трактар)?

Сяргей Неліповіч: Я быў у нармальным стане.

Журналіст: Я не сумняюся.

Само ж сямейства Бяльчукоў пакуль не дае каментароў для СМІ да завяршэння працэсу.

Мікалай Бяльчук знешне выглядае схуднелым, гаворыць у судзе павольна.

* * *

Пачаўся другі дзень працэсу над фермерам Мікалаем Бельчуком. Гэтым разам паседжанне ў судзе Берасцейскага раёна пакуль адбываецца без канфліктаў. Кажа Лідзія Бяльчук – цётка падсуднага Мікалая:

– Заўсёды “мянтоў” бароняць. Яны могуць забіць – і іх абароняць. А працоўныя займаюцца сельскай гаспадаркай, у іх ёсць зямля, яны шмат працуюць і нікога не чапаюць. Гэта іх чапаюць!

Таксама сёння як сведка на суд прыбыў бацька Мікалая Бельчука – Іван. Ён таксама сведчыць пра тое, што ягоны сын не вінаваты ў “нападзе на міліцыянта”. Працяг працэсу адбудзецца пасля абеду.

[iframe id=”https://www.youtube.com/embed/urVo0sVNOew”]

* * *

Завяршыўся першы дзень судовага працэса над фермерам Мікалаем Бяльчуком. Як высветлілася, вінавацяць яго ў тым што ён нібы ўкусіў супрацоўніка ДАІ Сяргея Неліповіча за руку, чым парушыў артыкул Крымінальнага кодэкса РБ – “гвалт, альбо пагроза гвалту ў дачыненні супрацоўніка міліцыі”. Справа адбылася яшчэ ў 2014 годзе, аднак пакараць аднаго з яе ўдзельнікаў чамусьці вырашылі толькі зараз, хоць той не хаваўся і жыў у роднай Арлянцы. На знак пратэста, падсудны Бяльчук трымае галадоўку. Сведчыць ягоная сястра Святлана разам са сваякамі:

РР: Мікалай так раней выглядаў, ці ўсё ж такі змяніўся?

– Не. Змяніўся. Моцна змяніўся. Як старэнькі дзядок стаў.

РР: Ён быў такім буйнейшым.

– Так. Як нармальны чалавек. А зараз яго ўжо водзяць пад руку, як старога чалавека.

РР: То бок, можна сказаць, што ён дакладна трымае галадоў.

– Так.

На судовы працэс з таго ж самага Следчага ізалятара №7 Берасця ў якасці сведкі прывезлі і брата Мікалая Бяльчука – Аляскандра. Той, з-за спробы спыніць гвалтоўнае затрыманне Мікалая нібыта супрацоўнікамі міліцыі, паплаціўся тым што трапіў пад арышт па аналагічным артыкуле. Асноўнымі ж сведкамі па справе выступаюць супрацоўнікі разнастайных аддзелаў міліцыі і ўсе як адзін сведчаць што Мікалай вінаваты, аднак моманту калі той “кусаў за руку” Неліповіча ніхто не бачыў. Сітуацыю каментуе праваабаронца Уладзімір Вялічкін, які сочыць за працэсам:

– Працэс, па-першае, паказвае, яскрава паказвае, глыбіню дэградацыі нашай праваахоўнай сістэмы. Калі з-за аднаго супрацоўніка міліцыі, ці двух, адзін  – трактар упадабаў, другі – стрэлачнік, замуціў нейкую валтузню вакол рукі, якую нібыта ўкусілі, можа падрапаў тую руку аб драўляны плот.

Некаторыя са сведкаў з боку міліцыі ў калідоры суду ў размовах між сабой скардзіліся на тое, што “з-за аднаго фермера пра іх даведаецца ўвесь інтэрнэт”. Працяг судовых паседжанняў адбудзецца 24 лістапада а 10-й у вялікай зале Суда Берасцейскага раёна па адрасе Чырвонасцяжная 4/1. “Запрашаем грамадскасць далучацца”, – зазначылі сваякі Бяльчука.

* * *

Суд над фермерам Бяльчуком праходзіць не без канфліктных сітуацый. У асноўным яны датычныя стасункаў прысутных з людзьмі ў форме супрацоўнікаў міліцыі. Гэтак, пасля абвяшчэння перапынку ў працэсе, на карэспандэнта партала tut.by па Берасцейскай вобласці Станіслава Коршунава адбыўся напад канваіраў:

– Калі суддзя абвясціў перапынак і канваіры папрасілі пакінуць залу судовага паседжання, я дастаў камеру каб зрабіць фотаздымкі абвінавачанага Мікалая Бельчука. У гэты час канваіры пачалі замінаць, саваць рукі ў кадр, спрабавалі схаваць ад мяне Бельчука. А затым адзін з іх увогуле пачаў вырываць камеру з рук. Схапіў за раменчык і пачаў цягнуць уніз. Моцна цягнуць. І пачаў выпіхваць мяне з залы судовага паседжання. Я сказаў яму, што ён мне замінае выковаць мае службовыя абавязкі. І папрасіў яго прадставіцца. Ён не прадставіўся. Я разоў пяць ці шэсць паўтарыў сваю просьбу, каб ён прадставіўся. Каб напісаць на яго скаргу. Ён не прадставіўся. Проста выштурхнуў мяне з залы судовага паседжаня і зачыніў дзверы.

Нягледзячы на перашкоды міліцыі весці фота і відэаздымкі працэсу над фермерам Бяльчуком, карэспандэнты намагаюцца сфатаграфаваць падсуднага. “Мікалай сапраўды вонкава выглядае схуднелым, што можа падцвердзіць факт ягонай галадоўкі пратэсту”, – зазначылі прадстаўнікі СМІ прысутныя на працэсе.

img_20161123_153634

img_20161123_153927

* * *

У судзе Берасцейскага раёна распачаўся судовы працэс па справе Мікалая Бельчука з вёскі Арлянка Маларыцкага раёна, якога вінавацяць у гвалце ў дачыненьні да міліцыянта.

Бяльчук з 1 лістапада трымае галадоўку ў СІЗА.

Працэс будзе праходзіць як мінімум цягам трох дзён, бо некаторыя сведкі атрымалі позвы на 25 лістапада.

Гаворыць дзядзька Мікалая – Дзмітрый Бяльчук:

— Мы прыехалі падтрымаць Мікалая Бельчука. Вядома. Усё бачна па судзе: які ідуць адказы на пытанні. Паўсюль тупік.

РР: Ёсць нейкія спадзяванні, што вырак будзе апраўдальным?

— Напэўна мала. Гэта бачна па паводзінах усёй публікі, асабліва міліцыі.

Працэс вядзе суддзя Павел Главацкі. На судовае паседжанні прысутнічае каля 30 чалавек сярод якіх праваабаронцы, і сваякі.

[youtube id=”QZ_ManbgSlg”]

1

2

3

4

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя