За «навагодні тарыф» таксіст атрымаў у зубы



Як паведамляе newgrodno.by, з культурнай сталіцы Расеі мужчына, які з’яўляецца грамадзянінам Беларусі, прыехаў на бераг Нёмана на навагоднія і калядныя святы. Злавіўшы таксі ля начнога клуба «Калізей», пасажыр пачуў непрыемную для сябе навіну: усталяваны двайны каэфіцыент на «навагодні тарыф«.

Дадзеная «несправядлівасць» вывела кліента з сябе – ён пусціў у ход кулакі. Пасля бойкі хуліган паспрабаваў уцячы, але яго затрымалі іншыя таксісты, якія ўбачылі скрываўленага калегу.

У выніку нападу ў пацярпелага зламаная сківіца ў двух месцах, выбітыя тры зуба. Як адзначаецца, таксіст на тры месяцы выпаў з працоўнага графіка. У яго ў сямʼі жонка з грудным дзіцем і сямігадовая дачка.

Калегі па цэху праводзяць акцыю па зборы сродкаў пацярпеламу.

Беларускае Радыё Рацыя