За неаднаразовы ўдзел у незаконных масавых мерапрыемствах хочуць увесці крыміналку
Афіцыйна пацверджаны намер увесці крымінальную адказнасць за неаднаразовае парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў. Гэта прадугледжвае Праект змен у Крымінальны і Крымінальна-працэсуальны кодэксы.
„Прынятыя меры па забеспячэнні дадатковай аховы канстытуцыйнага ладу краіны, жыцця і здароўя грамадзян, — адзначаецца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. — У гэтых мэтах прапануецца ўключыць у КК новыя артыкулы і склады злачынстваў, якімі прадугледжваецца адказнасць за экстрэмізм, неаднаразовае парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў, распаўсюджванне ўладальнікам інтэрнэт-рэсурсу забароненай інфармацыі, вытворчасць (увоз, збыт) фальсіфікаваных медпрэпаратаў, а таксама незаконны збор і распаўсюджванне персанальных звестак”.
Беларускае Радыё Рацыя