За непрадастаўленне спісаў выбарцаў – у суд
Старшыня берасцейскай абласной арганізацыі “Справядлівы свет”, былы кандыдат у дэпутаты мясцовага Савета Людміла Дзянісенка так і не змагла дабіцца спісу грамадзян, што галасавалі па месцы жыхарства на яе ў выбарчай акрузе ў дзень галасавання 23 сакавіка. Яна звярталася ў пракуратуру, да мясцовай выканаўчай улады, выбарчых камісій і да адміністрацыі аднаго з раёнаў горада. Палітык адзначыла, што ўсе дзеянні не прынеслі вынікаў:
– Пяць месяцаў маіх зваротаў у пракуратуру, у камісіі, у Ленінскі райвыканкам вынікаў не далі. У арміі я служыла начальнікам сакрэтнай часткі і мела доступ да сакрэтных дакументаў. І мяне здзіўляе, што спісы выбарцаў прыраўненыя да сакрэтных дакументаў, да якіх нават экс-кандыдату няма допуска. Таму маё цярпенне скончылася і я рыхтую зварот у суд з нагоды непрадстаўлення спісаў выбарцаў маёй акругі.
Згодна беларускаму заканадаўству, спісы выбарцаў – гэта адкрытая інфармацыя. Яна з’яўляецца паказчыкам узроўня правядзення празрыстых і справядлівых выбараў.
Беларускае Радыё Рацыя