За падпіску на экстрэмісцкія Telegram-каналы будзе пагражаць „крыміналка”
ГУБАЗ пачынае працу па прызнанні незарэгістраваных груп грамадзян, якія вядуць экстрэмісцкую дзейнасць, у тым ліку ў месенджарах і сацыяльных сетках, экстрэмісцкімі фарміраваннямі, паведамляюць праваахоўнікі ў сераду.
Прававой асновай для гэтага паслужыла новае рашэнне ўрада. Падпісанты экстрэмісцкіх Telegram-каналаў і чатаў цяпер будуць прыцягвацца да крымінальнай адказнасці па арт. 361-1 КК „Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім”, тлумачыць ГУБАЗ.
Правапарушальнікам пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: DW