За памяць пра ахвяры фашызму – 20 базавых



20 базавых велічыняў або 510 беларускіх рублёў. Такі штраф за праведзеную акцыю атрымаў берасцейскі грамадскі дзеяч Віталь Казак.

Ён ушанаваў памяць расстраляных габрэяў на месцы будоўлі “Прыбужскага квартала” па праспекту Машэрава другі раз, — распавёў актывіст:

– Інфармацыйныя стэнды без рэкламы размясціў на дрэвах. Гэта яны палічылі падлягае пакаранню. Ці могуць быць памінальныя планшэты, на якім змешчаны фотаздымкі вязняў гета, ахвяраў фашыстоўскіх рэпрэсій, ці могуць яны быць нейкімі іфармацыйнымі стэндамі. Там жа напісана “вечная памяць”.

Віталя Казака аштрафавалі па частке 2 артыкулу 21.14 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях, а менавіта — за парушэнне правілаў добраўпарадкавання.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце