За парушэнне рэжыму самаізаляцыі склалі больш за 200 пратаколаў
У Беларусі за парушэнне рэжыму самаізаляцыі з-за каронавіруса склалі больш за 200 адміністрацыйных пратаколаў.
Пра гэта ў сераду падчас стрыма ў Нацыянальным прэс-цэнтры паведаміла прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава.
Паводле яе слоў, самы вялікі штраф склаў 45 базавых велічынь — 1215 рублёў (максімальна могуць аштрафаваць на 50 базавых велічынь).
Раней чыноўнікі выказвалі меркаванне пра эфектыўнасць пакарання „рублём”. За апошнія суткі міліцыянеры і медработнікі праверылі 10 432 чалавек, якія знаходзяцца на самаізаляцыі. 530 з іх адсутнічалі, але яны далёка ад дома не адлучаліся і іх знайшлі.
А вось месцазнаходжанне 29 чалавек так і не выявілі.
Падчас стрыму было прызнана, што ёсць супрацоўнікі міліцыі з каронавірусам, але іх колькасць не назвалі. Сілавікам рэкамендуюць насіць медыцынскія маскі.
Беларускае Радыё Рацыя