За паўгады насельніцтва Беларусі скарацілася на 19021 чалавека
У мінулым годзе тэмп натуральнага змяншэння быў больш павольным. За шэсць месяцаў 2018-га насельніцтва краіны скарацілася на 13 648 чалавек.
У першым паўгоддзі 2019-га насельніцтва краіны скарацілася на 19 021 чалавек – такія дадзеныя ўтрымліваюцца ў новым зборніку Белстата. За шэсць месяцаў у Беларусі нарадзілася 42 572 дзіцяці (на 8,9% больш, чым у першым паўгоддзі 2018-га), памерла 62 492 чалавека (на 0,4% больш, чым у першым паўгоддзі 2018-га).
Першае месца сярод прычын смяротнасці займаюць хваробы сістэмы кровазвароту – 36 194 чалавекі. Пры гэтым колькасць памерлых у працаздольным узросце па гэтай прычыне зніжаецца. А вось колькасць тых, хто памёр па прычыне новаўтварэнняў у працаздольным узросце расце – на 6,9% больш, чым у першым паўгоддзі 2018-га.
Затое ў краіне ў параўнанні з першай паловай мінулага года скарацілася колькасць самагубстваў, забойстваў, смяротных атручванняў алкаголем і ДТЗ. Але вырасла колькасць утапленняў.