За паўторнае парушэнне “народнага артыкула” – да 30 дзён арышту
Новая рэдакцыя кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях уступае ў сілу ў Беларусі 1 сакавіка.
Так, агульны тэрмін адміністрацыйнага арышту застаўся без зменаў – да 15 сутак. Але за правапарушэнні, прадугледжаныя арт. 24.23 КаАП, і толькі за гэтае правапарушэнне, учыненае паўторна (гаворка пра парадак правядзення масавых мерапрыемстваў, цяперашні артыкул 23.34), зыходзячы з санкцыі артыкула – да 30 дзён.
Істотна змянілі захады пры парушэнні заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі (арт. 23.5 КаАП). Прадугледжаная адказнасць уладальніка інтэрнэт-рэсурсу, не зарэгістраванага ў якасці сеткавага выдання, за інфармацыю, распаўсюд якой забараняюць заканадаўчыя акты (да прыкладу, з тэлеграм-каналу, прызнанага экстрэмісцкім). Увялі адказнасць за атрыманне замежнай дапамогі для фінансавання сродкаў масавай інфармацыі аж да канфіскацыі атрыманых сродкаў.
Беларускае Радыё Рацыя