За перапіску ў чатах двум сябрам Каардынацыйнай Рады прысудзілі па 8 гадоў



Сябры пашыранага складу Каардынацыйнай Рады Расіціслаў Стэфановіч і Сяргей Плоніс асуджаныя на восем гадоў зняволення кожны. Як адзначаецца ў ТГ-канале Каардынацыйнай Рады, менавіта столькі прасіла абвінавачанне. 

Па справе праходзяць дзесяць палітвязняў. Іх абвінавацілі ва ўдзеле ў тэлеграм-чатах „радыкальнай накіраванасці”, а таксама ў намеры сапсаваць тры „Табакеркі”. Суд абвесціў выракі ад пяці да дзесяці гадоў калоніі. Суддзя Дзмітрый Астапенка вынес наступныя прысуды: Арцёму Касакоўскаму, Дзмітрыю Ластоўскаму, Дзмітрыю Жэбуртовічу — па 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму; Паўлу Нядбайлу, Расціславу Стэфановічу, Яўгену Прапольскаму, Аляксандру Рэзніку, Сяргею Плонісу, Арцёму Міцуку, Аляксандру Юрчыку — па 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму; Юрыю Бялько — 9 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Абвінавачаныя на судзе сваю віну не прызналі і заявілі, што абвінавачванне пабудаванае на здагадках.

Беларускае Радыё Рацыя