За плакат пра Лукашэнку – штраф 216 рублёў 



30-га жніўня, калі ў Віцебску праходзіла мірная акцыя пратэсту, жыхарка райцэнтру Астроўна, што ў Бешанковіцкім раёне, прыехала ў абласны цэнтр з адмысловым плакатам. З ім яна прайшла праз увесь горад, трапіла на міліцэйскія відэаздымкі, і цяпер яе аштрафавалі за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі. Суддзя Чыгуначнага райсуду Алена Цыганкова прысудзіла жанчыне 8 базавых велічынь штрафу.

Зрэшты, Алена Родчанка рыхтавалася да найгоршага. Таму адразу прыехала на суд з вялікай торбай, тлумачыць  жанчына:

– Гэта было 30-га жніўня, у дзень народзінаў Аляксандра Рыгоравіча. Я была ў першых шэрагах, з плакатам  “Саша,  уходи и забери мусор. Таму, я думала, будзе  мне болей, і ўжо рыхтавалася адзначаць свае 55 гадоў у СІЗА.

Дзень народзінаў у Алены Родчанкі таксама 30-га чысла, але ў кастрычніку. Яна плануе адзначыць свята з сям’ёй – у як трое сыноў, і ўсе падтрымліваюць матчыну актыўную пазіцыю. Зрэшты, штраф памерам 216 рублёў – гэта таксама немалыя выдаткі для спадарыні Алены, бо яна беспрацоўная – працы ў аграгарадку проста няма. І яна лічыць сваім абавязкам падтрымліваць пратэсты супраць міліцэйскага гвалту і афіцыйных вынікаў выбараў, бо марыць пра перамены ў краіне.

Беларускае Радыё Рацыя, Віцебск