За пяць гадоў колькасць візаў, выдадзеных у Гародні, павялічылася амаль удвая



На працягу апошніх пяці гадоў колькасць візаў, якія выдае Генеральнае консульства Рэспублікі Польшча ў Гародні, павялічылася амаль удвая. Калі ў 2010 годзе лічба складала прыкладна 60 000 візаў, то ў 2014 годзе іх было выдадзена 115 000. На думку Генеральнага консула Анджэя Хадкевіча, гэты факт яскрава сведчыць аб поспеху ў арганізацыі працы ўстановы ў рэгіёне, дзе запатрабаванасць на візы вельмі высокая:

– Гэта паказвае на павелічэнне нагрузкі на супрацоўнікаў консульства, але таксама паказвае, што гэты поспех з’яўляецца вынікам зменаў у арганізацыі працы, паляпшэння варункаў працы. Апошнія пяць гадоў мы мелі некалькі цікавых задумак і ініцыятыў, хаця б пра візы на закупы, якія былі ідэяй гарадзенскага консульства, і гэта было рэалізавана ў Беларусі.

konsul1

Колькасць выдаваемых візаў Генеральным консульствам Рэспублікі Польшча ў Гародні магла б быць яшчэ большай, аднак доўгі час беларускія ўлады не даюць дазволу на павялічэнне колькасці консулаў. Неаднаразовыя спробы вырашыць праблему на ўзроўні Міністэрстваў замежных справаў краін-суседак скончыліся безвынікова.

Беларускае Радыё Рацыя