За „распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў” сёлета асудзілі больш за 450 чалавек
Ад пачатку года ў беларускіх судах за „распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў” асуджаныя мінімум 455 чалавек, паведамляюць праваабаронцы.
Тым самым яны ставяць пад сумнеў учорашняе паведамленне начальніка аддзела ГУБАЗіК МУС Юрыя Ткачука. Ён заявіў, што з пачатку года па гэтым абвінавачанні затрымалі 237 чалавек
Таксама Ткачук заявіў, што рыхтуюцца змены ў заканадаўства — беларусаў змогуць судзіць за падпіску на такія інтэрнэт-рэсурсы. Але праваабаронцы звяртаюць увагу, што суддзі і так за падпіску на „экстрэмісцкія” каналы прызначаюць „суткі” і вялізныя штрафы.
Па стане на 16 траўня 2022 года ў Беларусі экстрэмісцкімі прызнаныя 633 ТГ-каналы. Улады лічаць, што ведаць спіс гэтых каналаў павінныя ўсе. У адной з судовых пастановаў суддзя адзначыў: „Ацэньваючы даныя асобы, суддзя прыйшоў да высновы, што ў сілу сваёй адукацыі, сацыяльнага становішча мужчына меў магчымасць азнаёміцца з рэспубліканскім спісам”.
Беларускае Радыё Рацыя