За самавольную нарыхтоўку бярозавага соку – штраф



Сярод беларусаў расце попыт на бярозавы сок. Менавіта таму лясгасы Берасцейскай вобласці сёлета плануюць нарыхтаваць соку амаль удвая болей, чым летась. Згодна з планам, лясгасы павінны сабраць 6 тысяч тон.

Самастойная нарыхтоўка, без адпаведнага дазволу, караецца адміністратыўнай адказнасцю, паведаміў супрацоўнік пінскага лясгасу Андрэй Кузьміч:

– Разам са службай дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету з лясной аховай па лясхозу вобласці арганізоўваюцца прыродаахоўныя рэйды з нагоды выяўлення і спынення парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства. У тым ліку і па нарыхтоўцы бярозавага соку. На сённяшні дзень прадугледжана адказнасць артыкулам 15.26 КоАП Рэспублікі Беларусь, за парушэнне пагражае штраф да 20 базавых велічынь.

Пакуль фактаў незаконнай нарыхтоўкі бярозавага соку не выяўлена, але леснікі заклікаюць набываць свежы сок у лясгасах па прымальнаму кошту і без рэгламенту па колькасці.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя