За сем месяцаў ад рук сужыцеляў загінулі 55 чалавек



У Беларусі на 1 жніўня ад рук сямейных агрэсараў загінулі 55 чалавек, паведаміў журналістам намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення – начальнік упраўлення прафілактыкі ГУАПП МУС Алег Каразей.

На працягу апошніх сямі месяцаў працягваюць рэгістравацца злачынствы ў сферы побыту. На 1 жніўня 55 чалавек загінулі ад рук тых, з кім яны жывуць і вядуць агульную гаспадарку. На 80% выпадках у такіх злачынствах вінаватыя мужчыны.

БелТА