За што беларусаў адпраўлялі за краты ў снежні 2022-га



У Беларусі штодня затрымліваюць дзясяткі чалавек паводле палітычных матываў. Падчас затрымання да іх ужываюць фізічную сілу і спецсродкі, а потым адпраўляюць людзей на суткі ў невыносныя ўмовы беларускіх ізалятараў.

Былы арыштант Акрэсціна распавёў „Вясне” пра ўмовы ўтрымання ў ЦІПе ў снежні 2022 года, пра сустрэчу з Надзеяй Астапчук у ІЧУ і пра недааказаную медыцынскую дапамогу. Таксама ён падзяліўся гісторыямі пераследу сукамернікаў за данаты для BySol, калекцыянаванне радыёстанцый і за тое, што брат цяпер знаходзіцца ва Украіне.

«Пакуль чакалі суд, міма па калідоры на допыт правялі спартоўку Астапчук [Надзея Астапчук — лёгкаатлетка, чэмпіёнка свету і Еўропы, а таксама прызёрка Алімпійскіх гульняў-2008]. Вонкава была спакойная, але відаць, што „груз на плячах несла”».

Былы арыштант, які нядаўна выйшаў з Акрэсціна, распавёў гісторыі сваіх сукамернікаў:

„Са мной сядзеў чалавек, у якога адабралі польскую працоўную візу і быццам нават правы, сказаўшы „Ну, адновіш”.

А яшчэ аднаму (яго звалі Міхаіл) ставілі ў віну здраду радзіме за аповед пра пратэсты на паліграфе і за тое, што ягоны брат, магчыма, ваюе ва Украіне”.

У сярэдзіне снежня ў Менску затрымалі мужчыну за „пікетаванне шапкай з нашыўкай герба Пагоня”. У Ленінскім РУУСе на яго склалі пратакол паводле арт. 24.23 КаАП.

На судзе ён прызнаў сваю віну. Менчук пацвердзіў, што ведаў пра тое, што „Пагоня” з’яўляецца пратэснай сімволікай, але ён не выказваў свае грамадска-палітычныя інтарэсы. У выніку суддзя Ленінскага раёна Менска Юлія Інчына прызнала яго вінаватым у пікетаванні і асудзіла да 15 сутак арышту.

Вясна