За што ваявалі?
Такім пытаннем задаюцца воіны-афганцы, у якіх скасавалі ўсе льготы.
Калісьці, забіраючы на чужую і незразумелую вайну, у іх не пыталіся згоды, прыкрываючыся словамі аб выкананні інтэрнацыянальнага доўгу, кажа жонка аднаго з «афганцаў» Наталля Каролік з Баранавічаў:
– Кіне 100 грамаў і кажа, што афіцэры атрымліваюць пенсію, яны ж атрымлівалі заробак, зараз атрымліваюць пенсію, усе льготы. А мы, кажа, за што там ваявалі? І ў нас забралі ўсё: і пенсію, і дабаўку да пенсіі, толькі праезд пакінулі. І нават на льготную пенсію зараз немагчыма сысці. А вельмі цяжкое раненне ў яго было.
15 лютага ў Беларусі адзначаецца Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія выконвалі службовы абавязак за межамі Айчыны.
Кровапралітная вайна доўжылася больш за 9 гадоў. Па меркаванні гісторыкаў, баявыя дзеянні ў Афганістане сталі самымі жорсткімі бітвамі пасля Другой сусветнай вайны. Каля 30 тысяч выхадцаў БССР прайшло праз вайну ў Афганістане, з іх 772 чалавекі загінулі і 734 засталіся інвалідамі.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя