За сітуацыяй вакол Курапатаў сочаць ва Украіне
Сітуацыю вакол Курапатаў адсочваюць і ў Кіеве. Украінскія праваабаронцы і гісторыкі абураныя і паводзінамі ўладальнікаў рэстарацыі “Поедим, поедим», і дзеяннямі ўладаў, якія сталі на бок блюзнераў.
Таццяна Шэптыцкая, намесніца дырэктара Нацыянальнага гісторыка-мемарыяльнага запаведніка “Быкаўнянскія магілы” мяркуе, што галоўнае цяпер – не спыняць ціск на ўладу.
– Мы пра Курапаты ведаем, і таксама ведаем наколькі цяжка прабіваць праўду пра гэтае месца. Пакуль не пачнецца масіраваны ціск навукоўцаў, гісторыкаў, грамадскіх актывістаў, родных рэпрэсаваных на ўладу, ніводная ўлада не захоча нічога мяняць.
Урочышча Быкаўня пад Кіевам – украінскі аналаг Курапатаў. У часы УССР улады таксама адмаўлялі ў тым, што там пахаваныя ахвяры камуністычных рэпрэсій. Цяпер гэтае месца мемарыялізаванае.
Беларускае Радыё Рацыя