За суткі колькасць новых выпадкаў COVID-19 зноў вырасла — 1.855
За мінулыя суткі ў Беларусі зарэгістравана 1.855 выпадкаў COVID-19, памерла дзевяць чалавек з каронавіруснай інфекцыяй, выпісана з бальніц 1.820 пацыентаў, паведаміла Міністэрства аховы здароўя.
За суткі колькасць новых выпадкаў COVID-19 вырасла — 5 студзеня было зарэгістравана 1.273 выпадкі каранавіруса (10 смерцяў).
Агульная колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 у краіне дасягнула 204.958, памерла 1.480 пацыентаў з каронавірусам. Ачуняла 186.394 чалавекі.
За мінулыя суткі выканана 17.925 тэстаў на каронавірус (усяго — 4.068.847 тэстаў).
5 студзеня Расспажыўнагляд перадаў Беларусі 30 тысяч тэстаў для вызначэння каронавіруса.
