За суткі ў Беларусі афіцыйна зарэгістравана 834 выпадкі COVID-19
9 чэрвеня. За мінулыя суткі ў Беларусі афіцыйна зарэгістравана 834 выпадкі COVID-19, памерлі 10 чалавек з каронавіруснай інфекцыяй. З бальніц выпісана 1.035 пацыентаў, паведаміла Міністэрства аховы здароўя.
Мінімальнае сутачнае захворванне была зафіксаванае 9 лютага (561 хворы).
8 чэрвеня было зарэгістравана 597 хворых, 7 чэрвеня — 570, 6 чэрвеня — 943, днём раней — 857. Афіцыйны сутачны рэкорд захворвання прыпаў на 12 снежня 2020 года — 1.975 выпадкаў.
Агульная колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 у краіне дасягнула 401.853, памерлі 2.939 пацыентаў з каранавірусам, ачунялі — 394.272.
За мінулыя суткі выканана 18.612 тэстаў на каранавірус, што ўдвая больш, чым днём раней (9.130). З пачатку эпідэміі зроблена 6.466.165 тэстаў.
Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, у краіне першую дозу вакцыны супраць COVID-19 атрымалі больш за 641,6 тыс. чалавек, прайшлі поўны курс вакцынацыі больш за 345,5 тыс.
Паводле звестак мінскіх уладаў, у сталіцы ад каранавіруса прышчапілі больш за 64 тыс. чалавек (3,2% насельніцтва горада, якое складае 2.009.786 чалавек.). Вакцынацыю прайшлі прыблізна 23 тыс. медработнікаў, больш за 1 тыс. супрацоўнікаў сферы сацыяльнага абслугоўвання і прыкладна 16 тыс. работнікаў сістэмы адукацыі сталіцы. Прышчэплена амаль 54 тыс. мінчан старэйшых за 60 гадоў, а таксама з хранічнымі захворваннямі.